Беларуская Служба

Зяленскі абмеркаваў з генсакам НАТА  супрацьдзеянне расійскаму паветранаму тэрору

05.12.2024 20:16
Зяленскі зазначыў, што падтрымка Украіны крытычна важная не толькі для бяспекі краіны, але і для партнёраў у Еўропе.
Уладзімір Зяленскі фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ. Падчас размовы Зяленскі падзякаваў за арганізацыю пасяджэння рады Украіна-НАТА на ўзроўні міністраў замежных спраў, якое адбылося ў Бруселі. Пра гэта ён паведаміў у «Тэлеграме» ў чацвер, 5 снежня. 

Зяленскі адзначыў важнасць запрашэння Украіны ў Альянс, а таксама акцэнтаваў неабходнасць своечасовага забеспячэння ўкраінскіх баявых брыгад боепрыпасамі, узбраеннем і ваеннай тэхнікай. Асабліва ён адзначыў узмацненне абаронных магчымасцей Украіны ва ўмовах зімовага перыяду, у прыватнасці, для процідзеяння расійскаму паветранаму тэрору. 

Зяленскі дадаў, што падтрымка Украіны крытычна важная не толькі для бяспекі краіны, але і для партнёраў у Еўропе, паколькі бяспека аднаго партнёра гарантуе стабільнасць усяго рэгіёну.

вс